top of page

01.06.1987

Пачатак правядзвення палявых даследванняў у Клецку (дзядзінец, вакольны горад, пасад) пад кіраўніцтвам Пазднякова Валерыя Сямёнавіча беларускага архелога, з мэтай далейшага археалагічнага вывучэння горада Х-ХVІІІ стст. Атрыманыя ў ходзе раскопак матэрыялы былі выкарыстаны для напісання кандыдацкай дысертацыі “Клецк і яго ваколіцы Х-ХVІІІ  стст.” і кнігі “Клецк Х-ХXVIII стс. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада”. Атрыманы рэчавы матэрыял пасля апрацоўкі часткова быў перададзены у Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

IMG_3520.png

10.06.1562

У Клецку С.Будным напісана прадмова да кнігі “Катихисисъ то есть наука стародавняя христианьская от светого писма, для простых людей языка руского, въ пытаниах и отказехъ собрана”, першая друкаванай беларускамоўнай кнігі выдадзенай на тэрыторыі сучаснай Беларусі (у Нясвіжы).

Катэхізіс.jpg
Карыкатура. Сымон Будны.png

17.06.1937

У Клецку здарыўся жахлівы пажар, у выніку якога большая частка горада была спалена. Дапамогу жыхарам аказалі супрацоўнікі Чырвонага Крыжа з Нясвіжу, Баранавіцкая пажарная брыгада, салдаты Клецкага батальёна Корпуса аховы пагранічнай.

23.06.1997

Пажар у Клецку, 1937г.jpg

па Клецкаму раёну прайшоўся ўраган, у выніку якога раёну быў нанесены вялікі ўрон: 20 населеных пунктаў не мелі электразабеспячэння, цалкам разбураны 23 вытворчыя памяшканні, прыкладна 150 пабудоў часткова пашкоджаны, разбураны 12 дамоў, зламана і вырвана каля 1 500 пладовых дрэў, на тэрыторыі Клецкага лясгаса пашкоджана каля 50 м3 драўніны. (Раённая газета “Да новых перамог” № 72 ад 26.06.1997)

01.05.1907

у в. Бардзілоўка, недалёка ад Мінска, нарадзіўся Пётр Андрэевіч Бягун. Перад вайной працаваў у Цэнтральнай кантрольнай камісіі ЦВК БССР, быў намеснікам старшыні Суражскага райвыканкама. Падчас вайны  ўдзельнічаў у партызанскім руху. Са студзеня 1944 г. – сакратар падпольнага Клецкага  райкама партыі. З ліпеня 1944 г. да жніўня 1946 г. – першы сакратар Клецкага РК КПБ. Пазней працаваў на розных партыйных і гаспадарчых пасадах. Ганаровы грамадзянін г. Клецка. Памёр 10 чэрвеня 1978 г.

05.05.1987

рашэннем выканкама Клецкага гарсавета № 23 новазбудаванай вуліцы горада было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза, камандзіра танкавага батальёна 219-й танкавай брыгады, які ўдзельнічаў у вызваленні Клецка, Ільіна Яўгена Кузьміча.

Бягун ДРУК.jpg
Ільін Яўген Кузьміч, г. Клецк, 1975.jpg
Пётр Андрэевіч Бягун

Ільін  Яўген Кузьміч, г. Клецк, 1975

15.05.1912

У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Анатоль Іверс (сапр. Іван Дарафеевіч Міско), былы вучань Клецкай беларускай гімназіі, беларускі паэт.

у 2-м шэрагу, трэцці справа Іверс.jpg

У 2-м шэрагу, трэцці справа Анатоль Іверс

23.03.1922

у г. Цюмень нарадзілася  Пагодзіна Марыя Яфімаўна,  камандзір медыка-санітарнага ўзвода 1822-га самаходнага артпалка. Пры вызваленні Клецка яна разам з санінструктарам Валяй Шчалканаўцавай вынесла з поля бою ўсіх параненых, ім была аказана першая медыцынская дапамога. У 1974 г. М.Я.Пагодзінай было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Клецка”.

26.03.1982

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за высокія паказчыкі і працоўную доблесць, праяўленую ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнню вытворчасці і продажу дзяржаве збожжа, бульбы і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў былі узнагароджаны па Клецкаму раёну Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга: Галубовіч Аляксандр Іванавіч – трактарыст калгаса “Шлях да камунізму”. Каляда Уладзімір Майсеевіч – старшыня калгаса “Чырвоны сцяг”.           Масько Таццяна Васільеўна – даярка калгаса “Сцяг Саветаў”.

Пагодзіна.jpg

Пагодзіна Марыя Яфімаўна

02.02.1652

Міхал Караль Радзівіл падараваў клецкаму фарнаму касцёлу  Святой Тройцы фальварак Альхоўка з вёскай Гусакі і некаторых сялян у вёсцы Лукавец (сучас. Лукаўцы).

Міхал Караль Радзівіл - ІІІ клецкі ардынат.jpg

Міхал Караль Радзівіл -
III Клецкі ардынат

Вислоцкий Адам Касцёл 1923 г.jpg

Клецкі фарны касцёл
Святой Тройцы

Фота А. Віслоцкага, 1923г.

Студзень 1967 

аднавіўся выхад раённай газеты “Да новых перамог”, які быў спынены ў 1962 г., у сувязі з далучэннем Клецкага раёна да Нясвіжскага.

29.01.2012

епіскап Барысаўскі Веніямін асвяціў царкву пакутніка прарока Іллі ў в. Арэшніца. Будаўніцтва пачалося ў 2004 г. па ініцыятыве мясцовай жыхаркі Ніны Лабажэвіч. Фінансавую дапамогу аказала мінская прадпрымальніца Людміла Юрлова і дырэктар ААТ “Грыцэвічы” Мікалай Галубовіч. Асновай для царквы стаў былы пункт бытавога абслугоўвання. Аўтар праекта заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Макарэвіч. Першая служба адбылася 7 студзеня 2008 г., калі ў царкве яшчэ ішлі ўнутраныя работы.

10.01.1927

у в. Рубеж нарадзілася Марыя Сцяпанаўна Рудко,  якая з 1955 па 1977г. працавала даяркай племзавода “Чырвоная Зорка”. Яна першай у рэспубліцы засвоіла даільную ўстаноўку “ёлачка” і пачала адна абслугоўваць 120 кароў. За высокія надоі малака М.С.Рудко ў 1966 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Яна ўзнагароджана ордэнам Леніна, трыма залатымі і дзвюма срэбнымі медалямі ВДНГ СССР. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

1.jpg

01.12.2011

Сцяг Клецка і Клецкага раёна, створаны на аснове гарадскога герба: “У залатым полі княжацкая карона, пад ёй чорны паляўнічы ражок з залатой мануфактурай”. Стваральнік сучаснага сцяга Клецка – былы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Клеччыны А.У. Блінец. Выкарыстоўваючы традыцыйныя прыёмы праектавання сцягоў, ён творча падыйшоў да яго стварэння, безумоўна,  дасканальна ведаючы гісторыю роднага гораду.

Тры гарызантальныя роўнавялікія паласы – блакітная, жоўтая, чорная, па сутнасці,  з’яўляюцца сцяжнай трансфармацыяй герба Клецка з прыўнясеннем у яго дадатковай паласы блакітнага колеру, якая мае гістарычнае абаснаванне. У геральдыцы гэты колер (яго яшчэ называюць “блакіт”)  з’яўляецца колерам вернасці, надзеі і, як лічыць аўтар, рухам наперад. З аднаго боку ўвасабляе сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё регіёна, а з другога нагадвае пра амаль 500-гадовы перыяд валодання Клецкам Радзівіламі. Успомнім чорнага арла ў блакітным поле герба гэтага княжацкага роду. Але чорны – гэта не толькі колер асноўнай гербавай фігуры. Ён адлюстроўвае людскую памяць жыхароў Клеччыны пра шматлікія войны, што пранесліся тут: набегі татар, вайна сярэдзіны XVII ст., шведскае нашэсце 1706 г., войны ХХ ст. Золата таксама з’яўляецца сімвалам багацця і  моцы, а гэта значыць трыумф стварэння пасля разбурэння і шматразовае аднаўленне раёна ўслед за гадамі ліхалецця.

Уяўляецца магчымым трактаваць колеры сцяга і не навукова, але блізка да разумення звычайнага грамадзяніна, далёкага ад геральдыкі: блакітны – мірнае неба, жоўты – хлебная ніва, чорны – зямля.

1200px-Flag_of_Kleck,_Belarus.svg.png

Лістапад 1791

Быў утвораны Случарэцкі павет у складзе Наваградскага ваяводства. Павет дзяліўся на 7 парафій, сярод якіх была і Клецкая.

13.11.1736

Нарадзіўся Юзаф Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, VIII клецкі ардынат(1759-1813). З яго імем звязана развіццё Клецка другой паловы XVIII ст.   Юзаф Мікалай Радзівіл прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны. Доўгі час быў пісарам вялікім ВКЛ, займаў пасады менскага ваяводы і троцкага кашталяна, абіраўся паслом на соймы. Юзаф Мікалай зрабіў Клецк сваёй сталай рэзідэнцыяй. Праўда, аднаўляць замкі ён не стаў, распачаўшы ў 1780г. будаўніцтва новага палаца ў Радзівілімонтах, недалёка ад горада. Для гэтага быў запрошаны італьянскі архітэктар Карл Спампані, які склаў праект і кіраваў работамі. Не шкадаваў князь сродкаў і на развіццё Клецка. Калі ў 1779г. вялікі пажар знішчыў Рынак і прылеглыя вуліцы, за кошт княжацкага скарбу было пабудавана 67 новых крамаў. Юзаф выдзяліў грошы і на рамонт Троіцкага касцёла, які пацярпеў ад пажару 1810г. Хаця ён быў католікам, але талерантна ставіўся да ўсіх канфесій. У прыватнасці, дапамог пабудаваць мураваную Вялікую сінагогу, якая размяшчалася на самым пачатку Жыдоўскай вуліцы (сучасная вул. Гагарына).

Радзівілімонты, 1932г..jpg
Юзаф Мікалай Радзівіл1.jpg
improved_photo (2).jpg
IMG_87558.jpg

30.11.2011

Была падпісана да друку кніга Блінца Андрэя Уладзіміравіча, гісторыка, краязнаўцы “Клецк: Старонкі даўняй гісторыі”. Кніга падрабязна распавядае пра мінуўшчыну Клецка – аднаго са старажытнейшых гарадоў Беларусі. У ёй асвятляюцца падзеі далёкіх ХІІ-ХІІІ стст., славутая перамога над крымчакамі ў 1506 г., дзейнасць С.Буднага і славутага роду Радзівілаў,  рэформы каралевы Боны Сфорца.

29.10.1961

У Клецкай школе была адкрыта першая музейная экспазіцыя. Яе аснову склалі экспанаты краязнаўчага гуртка, які дзейнічаў у Клецкай сярэдняй школе з 1958 года, і гістарчынага гуртка пры гарадской бібліятэцы. Праз некаторы час побач са школай сіламі настаўнікаў і вучняў пачалося будаўніцтва музея, якое доўжылася амаль 10 гадоў.

Стенды школьного краеведческого музея2.jpg
Стенды школьного  краеведческого музея.jpg

30.10.1941

адбыўся масавы растрэл яўрэяў горада. У адзін дзень каля гарадскіх могілак, непадалёку ад Пакроўскай царквы, жаўнерамі 5-га літоўскага батальёна было знішчана каля 4,5 тысяч жыдоў. Пераважна старыя, жанчыны, дзеці, прадстаўнікі інтэлігенцыі. Маладых, дужых мужчын, рамеснікаў-спецыялістаў да пары пакінулі жыць у межах гета, якое было знішчана летам 1942 г. Сярод растраляных было шмат польскіх яўрэяў, якія ўцяклі з Варшавы і інш. гарадоў у 1939 г. пасля прыходу гітлераўцаў.

30.09.1921

Былі апублікаваны звесткі праведзенага перапісу насельніцтва ў ІІ Рэчы Паспалітай. Згодна дадзеным у Клецкай гміне пражывала 5 671 жыхароў, з  іх 2 796 мужчын, 2 875 жанчын. Пры чым 324 з іх каталікі, 937 – праваслаўныя, 1 – евангеліст, 4 190 – іўдзеі, 219 – мусульмане. Палякаў пражывала на тэрыторыі гміны 448 чалавек, беларусаў – 1098, яўрэяў – 4101, рускіх – 247.

05.08.1506

Войскам ВКЛ (менская, наваградская, гродненская шляхта) пад камандаваннем Міхала Глінскага каля Клецка была разбіта 5-тысячная арда крымскіх татар. Гэта бітва стала першай буйной перамогай над крымчакамі.

16.08.1586

Уладальнік Клеччыны Альбрыхт Радзівіл далучыўся да пагаднення братоў Мікалая Крыштофа і Станіслава аб утварэнні ардынацый – буйных непадзельных уладанняў. Канчатковае афармленне Клецкай, Нясвіжскай, Алыцкай ардынацый.

22.07.1901

У в. Заастравечча Клецкага раёна нарадзіўся Кокань Іосіф Дзям’янавіч, інжынер-механік, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага істытута ядэрнай фізікі. У 1934 г. скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Працаваў начальнікам лабараторыі прыкладной механікі Ваенна-паветранай Акадэміі імя Жукоўскага. З 1939 па 1945 у існстытуце Машыназнаўства Акадэміі Навук СССР  працаваў над тэмай “Навядзенне самалёта на цэль”, “Дакладнасць бомбакідання”. З 1945 г. па хадайніцтву МВА СССР Кокань І.Д, як высокакваліфікаваны інжынер, пераведзены ў новаствораны Навукова-даследчага інстытута ядзернай фізікі. З 1956 г. праводзіў шэфскую работу над школамі Клецкага раёна. На сваі сродкі ён арганізаваў у 2-х школах фоталабараторыі для кабінетаў фізікі, папоўніў іх бібліятэкі. Памёр 07.04.1976 г.

30.07.1966

Клецкі раён, які дагэтуль уваходзіў у склад Нясвіжскага, быў адноўлены ў якасці самастойнай адміністрацыйнай адзінкі.

07.07.1591

Нарадзіўся Ян Альбрыхт Радзівіл, ІІ клецкі ардынат у 1608-1626 гг.

Jan_Albrecht_Radzivił._Ян_Альбрэхт_Радзівіл_(H._Lajbovič,_1758).jpg

02.06.1896 г.

нарадзіўся Канстанцін Адамавіч Валасовіч -  беларускі прыродазнаўца, геолаг, географ, хімік. Даследчык Арктыкі. Вядомы як заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі поўначы Еўропы. Адны аўтары называюць месцам нараджэння сяло Ёдчыцы сённяшняга Клецкага раёна, другія – Старчыцы Салігорскага. Першыя спасылаюцца на сямейную хроніку Валасовічаў. Другія звяртаюць увагу на афіцыйныя дакументы канца ХІХ ст. На самой жа справе супярэчнасці тут няма. Канстанцін сапраўды з’явіўся на свет у Старчыцах тагачаснай Старобінскай воласці Слуцкага павета ў сям’і сельскага святара Адама Васільевіча Валасовіча. Праз пяць месяцаў пасля яго нараджэння бацьку перавялі служыць у Ёдчыцы. Не дзіўна, што ў дзіцячай памяці ніяк не адбіліся Старчыцы, затое Ёдчыцы запомніліся добра.

06.06.1986

Пачаліся даследванні на тэрыторыі вакольнага горада Клецка  пад кіраўніцтвам Бубенька Таццяны Станіславаўны і Валерыя Сямёнавіча Пазднякова. Аснаваннем для арганізацыі работ паслужыў ліст старшыні Клецкага райвыканкама Бурака М.Ю.  у сувязі з будаўніцтвам на дадзеным участку лячэбнага корпуску райбальніцы.

18.06.1911

У в. Мінкі (Смаргонскі р-н) нарадзіўся Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч, былы вучань Клецкай беларускай гімназіі, беларускі савецкі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР (1960). Памёр 26.09.2009 г.

19.06. 1911

У Клецку адбыліся гастролі Першай беларускай тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага. Тут былі паказаны спектаклі “Пашыліся ў дурні”, “Модны шляхцюк” і “Па рэвізіі”. Адну з галоўных роляў у апошняй п’есе выконвала паэтэса Алаіза Пашкевіч (Цётка).

18.06.1916

Загінуў рускі лётчык Аляксей Рамадан, пілот 9 корпуснага авіяатарад. Пахаваны на могілках у в. Туча.

26.06.1941

Клецк акупіраваны нямецкімі войскамі. Акупацыя пратрывала тры гады.

06.-09.05.1706

Знаходжанне ў Клецку шведскага караля Карла ХІІ. Чарговае спусташэнне і рабаванне горада ў выніку чаго насельніцтва зменшылася ў два разы.

17.05.1681

Нарадзіўся Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл,   дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, крайчы ВКЛ, кашталян віленскі, ваявода навагрудскі, VI клецкі ардынат (1697-1714).

Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл - VI клецк

15.05.1941

24.05.1641

Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл

У в. Морач нарадзіўся Мікалай Васільевіч Абабурка, беларускі мовазнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар звыш 20 кніг і брашур і каля 200 разнастайных артыкулаў, у тым ліку апавяданняў і мастацкіх замалёвак. Адзін са складальнікаў абласнога слоўніка Магілёўшчыны. Першымі публікацыямі М.Абабуркі, яшчэ студэнта, былі падборкі прыказак і прымавак запісаных у Морачы і Заастравеччы. А дыпломная работа была прысвечанана морацкай гаворцы.

Адбыўся падзел Клецкай ардынацыі паіж братамі Міхалам Каралем і Янам Уладзіславам Радзівілам. Міхал (ІІІ клецкі ардынат) атрымаў Клецк з ваколіцамі, яго брат – Давыд-Гарадок.

Міхал Караль Радзівіл - ІІІ клецкі ардын

Міхал Караль Радзівіл

05.04.1941

У в. Мервіны Клецкага раёна нарадзіўся Зелянко Анатоль Філімонавіч – савецкі барэц класічнага стылю, чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, майстра спорту СССР міжнароднага класа (1970), заслужаны трэнер БССР (1982), заслужаны трэнер СССР (1991). Захапіўся барацьбой ў 1960 г. У 1964 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. Удзельнічаў у дзесяці чэмпіянатах СССР.  Абсалютны чэмпіён СССР (1974). Пераможца міжнароных турніраў. Памёр 5 сакавіка 1995 г. у Мінску.

30.04.1966

08.04.1971

10.04.1946

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР был прысвоена званне “Герой Сацыялістычнай Працы” старшыні калгаса “Памяць Леніна” Клецкага раёна – Плаўскаму Іосіфу Іосіфавічу.

Распачаў працу торфзавод “Чырвоная Зорка”. За першыя пяць дзён работы было здабыта 36 тон торфу.

1,5 тысячны атрад шведскага палкоўніка Карла Густава Крэйца ўшчэнт разбіў пад Клецкам аб’яднаны корпус баярына Сямёна Няплюева і украінскага палкоўніка Данілы Апостала (разам каля 9.000 чалавек), які рухаўся на дапамогу рускаму гарнізону блакіраванаму ў Ляхавіцкай крэпасці. Бітва  пад Клецкам стала адной  з самых бліскучых перамог шведаў у гады  Паўночнай вайны.

19.04.1706

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне “Герой Сацыялістычнай Працы” звеннявой калгаса “Савецкая Беларусь” Клецкага раёна – Лобка Соф’і Андрэеўне, даярцы дзяржплемзавода “Чырвоная Зорка” Клецкага раёна – Рудко Марыі Сцяпанаўне, брыгадзіру калгаса “Кастрычнік” Клецкага раёна – Шэўчук Клаўдзіі Уладзіміраўне.

15.03.1881

У мястэчку Сіняўка нарадзіўся Аляксандр Назарэўскі, дзеяч заходнебеларускага руху. У лістападзе 1922 г. быў абраны ў вышэйшую палату польскага парламента – Сенат Рэчы Паспалітай. Стаў адным з трох сенатараў, якія супрацоўнічалі з Беларускім Пасольскім Клубам у справе абароны нацыянальных інтарэсаў. Узначальваў камітэт пабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў Баранавічах. Дамогся перадачы для яе ікон і мазаікі з разбуранага варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага. Пазней працаваў у Баранавіцкім магістраце. Аршытаваны НКУС ў 1940 г.  Памёр у 1942 г.

18.03.1921

у  Рызе паміж прадстаўнікамі Польскай рэспублікі з аднаго боку, РСФСР і УССР з іншага, быў падпісаны мірны дагавор. Беларусь была падзелена на дзьве часткі – усходнюю “савецкую” і заходнюю “польскую”. Клецк на 18 гадоў апынуўся ў складзе Польскай дзяржавы. Мяжа з БССР праходзіла па сённяшняй мяжы Клецкага і Копыльскага раёнаў.

Аляксей_Назарэўскі.png

09.02.1906

Яўрэйскі педагог Меір Давід Кроніч адкрыў у Клецку прыватнае яўрэйскае мужчынскае вучылішча з рускай мовай выкладання.

28.02.1616

Памёр Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат і пісьменнік. З 1566 да 1577 г. быў апекуном Клецкага княства. Менавіта пры ім у Клецк прыбылі каталіцкія капеланы, якія павялі рашучую барацьбу з Рэфармацыяй, а Троіцкі касцёл быў вернуты католікам. Па ініцыятыве Сіроткі  была складзена найбольш дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага, на якой пазначаны і наш горад. У снежні 1577 Мікалай перадаў кіраванне Клеччынай свайму брату Альбрыхту, які дасягнуў паўналецця, а сам засяродзіўся на справах Нясвіжскай ардынацыі.

unnamed.jpg
Крыштоф Радзівіл Сіротка

28.01.1971

Дзяржплемзавод “Чырвоная Зорка” указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

08.12.1690

Памёр чацвёрты ардынат Станіслаў Казімір Радзівіл. З яго смерцю згасла клецкая галіна роду, горад перайшоў ва ўладанне прадстаўнікоў нясвіжскай лініі.

Станіслаў Казімір Радзівіл - IV клецкі а

20.12.1935

у в. Зубялевічы (Ляхавіцкі раён) нарадзіўся Іосіф Іосіфавіч Плаўскі, Герой Сацыялістычнай працы, шмат гадоў узначальваў Дзяржплемзавод “Чырвоная Зорка”, адну з вядучых гаспадарак Мінскай вобласці. Памёр у 2011 годзе.

Плаоўскі Іосіф Іосіфавіч.jpg

14.12.1890

У в. Кухчыцы Клецкага раёна нарадзіўся Гаўрыс Іван Трафімавіч, настаўнік, мастак. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, у 1912 г. паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут. Падчас І сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска. З 1918 г. служыў у Віцебскім губернскім ваенным камісарыяце, пасля працягнуў вучубу ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце. Адначасова вучыўся ў мастацкім вучылішчы. У 1920 г. займаў пасаду старшыні творчага камітэту “УНОВИС” (“Утвердители нового искусства”). Нейкі час працаваў рэктарам Мастацка-практычнага інстытута. Яго работы ўдзельнічалі на Усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925 г.). Быў сябрам акруговага краязнаўчага таварыства. Да пачатку 1930-х гадоў працаваў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў Віцебскіх школах. З 1932 г. працаваў выкладчыкам малявання ў кінатэхнікуме. Быў расстраляны 4 лістапада 1937 г. у Віцебскай турме як удзельнік дыверсійна-шпіёнскай “Польскай арганізацыі вайсковай”. Рэабілітаваны пасмяротна 12 красавіка 1961 г.

Gavris_Unovis_05_06_1920_2.jpg

10.11.1925

У в.Гусакі Клецкага раёна нарадзіўся Шаўчук Леў Аляксандравіч, кандыдат тэхнічных навук. Узельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ст., ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам Якшыцкай пачатковай школы. Скончыў 10 клас Клецкай СШ з залатым медалём і ў 1947г. паступіў на механічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР загадчыкам фізічнай лабараторыі. Памёр 23.01.1979г.

Шаўчук Леў Аляксандравіч.jpg

11.11.1705

Нарадзіўся Марцін Мікалай Караль Радзівіл - дзяржаўны дзеяч ВКЛ, алхімік, медык, музыка, натураліст, прыродазнавец, вучоны фізік, хімік.

Вучыўся Марцін Радзівіл у Нясвіжы і Вільні, рана выявіў здольнасці да навукі. 15-гадовым юнаком накіраваўся ў вялікую замежную вандроўку, падчас якой завёў знаёмствы з многімі еўрапейскімі вучонымі.

З 1729г. - VII Клецкі ардынат. Жыў князь пераважна ў маёнтку Чарнаўчыцы каля Брэста, у Клецку бываў рэдка. Гэта не перашкодзіла яму арганізавць тут лабараторыю для разнастайных эксперыментаў, неўзабаве ардынат захапіўся алхіміяй.

Схільнасць да філасофіі абярнулася намерам перайсці ў іудаізм,  для чаго ён пачаў вучыць іўрыт. З часам яго паводзіны ўсё больш набывалі рысы душэўнай хваробы: верыў у перасяленне душ, захапіўся чорнай магіяй, завёў сабе гарэм, абвінавачваўся ў здзеках і забойствах. Усе гэтыя дзівацтвы прывялі да таго, што у 1748г. Кароль загадаў сваякам узяць яго пад апеку як душэўна хворага. Апекуном стаў уладар Слуцка Геранім Фларыян Радзівіл, які трымаў яго пад вартай у родавых замках.

Памёр 11.01.1782г.

Марцін Мікалай Радзівіл - VII клецкі ард

13.10.1950

   Судовая калегія па крымінальных справах Баранавіцкага абласнога суда асудзіла на 25 гадоў зняволення настаяцеля царквы в.Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Матфея Крыцука. Неўзабаве святар памёр у турме ад разрыву сэрца.

   Матфей Крыцук нарадзіўся ў 1892 г. у Карацку, скончыў Віленскую Духоўную Семінарыю, служыў у розных цэрквах, васемнаццаць гадоў правёў у В.Лысіцы.

   28.10.1999 г. кананізаваны Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы і прылічаны да святых новапакутнікаў Мінскай епархіі (разам з 22 святарамі, што загінулі ў 1-й пал. ХХ ст.).

Дзень памінавення гэтых святых адзначаецца 28 кастрычніка.

Kricuk%20(1)_edited.jpg

18.10.1890

   У в.Малая Балвань (Загорнае) нарадзіўся Даміян Грыцаль, палкоўнік інтэнданцкай службы, удзельнік Грамадзянскай, Польска-савецкай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Чырвонай Арміі служыў з 1917 да 1946 г., займаў пасады ад ад’ютанта вартавога батальёна да намесніка камандзіра стралковага корпуса па тылу.

   У 1921 г.  за “выключную энергію і распарадчасць у рабоце па забеспячэнні арміі” ўзнагароджаны срэбным гадзіннікам. У далейшым адзначаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ст., пяццю медалямі.

    Памёр у Бабруйску 14 верасня 1955 г.

30.10.1885

   Нарадзіўся Альбрыхт Антоній Радзівіл - палітычны дзеяч, XIV клецкі  і XVI  нясвіжскі ардынат у 1914-1935 гг.

   У 1906 г. скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. У 1914 г. атрымаў ва ўласнасць Нясвіжскую і Клецкую ардынацыі. Фінансаваў стварэнне польскіх вайсковых часцей расійскай арміі, у 1917 – 1-шы польскі корпус Ю.Доўбар-Мусніцкага. Пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі  у лістападзе 1918 г. разам з Р.Скірмунтам наведаў Берлін і Швейцарыю, каб забяспечыць ёй падтрымку.  З 1922 г. фінансаваў віленскую газету “Słowo” (“Слова”).

Альбрыхт Антоній Радзівіл XIV клецкі ард

14.09.1895

У в. Цыцкавічы (сучас. Светлая) Клецкага раёна нарадзіўся Масько Іван Адамавіч. Удзельнік І сусветнай вайны. У гады рэвалюцыі далучыўся да бальшавікоў. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне (камандзір кулямётнага ўзвода), быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў тыле польскіх войскаў (псеўданім “паручнік Верабей”). Служыў у пагранвойсках ОГПУ у Беларусі і Сярэдняй Азіі, дзе удзельнічаў у разгроме банд басмачоў. У 1938 г. арыштаваны як “вораг народа”, вызвалены ў 1940 г. Вялікую Айчынную вайну сустрэў на Заходнім фронце, скончыў у Берліне – памочнікам камандзіра дывізіі па палітчастцы. У 1945 г. выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка. Узнагароджаны Знакам Ганаровага чэкіста, ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Масько І.А..jpg

27.09.1870

У мястэчку Клецк нарадзіўся свяшчэннамучанік Іаан Панкратовіч, іерэй. У 1920-е – першай палове 1930-х гг. служыў настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы вёскі Чыжэвічы (цяпер у межах горада Салігорск). Пасля закрыцця у 1934 г. гэтага храма, айцец Іаан тайна здзяйсняў хрышчэнні, адпяванні і розныя трэбы. 23.08.1937 г. бацюшку арыштавалі, абвінаваціўшы ў тым, што ён “ здзяйсняе рэлігійныя трэбы, дзеля чаго ходзіць па вёскам і агітуе насельніцтва за адкрыццё царквы”. На допыце айцец Іаан трымаўся мужна, адрачыся ад сану адказаўся. 06.10.1937 г. яго расстралялі ў Слуцку. У 1999 г. кананізаваны Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы і прылічаны да святых новапакутнікаў Мінскай епархіі (разам з 22 святарамі, што загінулі ў першай палове ХХ ст.). Дзень памінавення гэтых святых адзначаецца 28 кастрычніка.

Панкратовіч.jpg

12.08.1950

У в. Вароніна Клецкага раёна нарадзіўся Галубовіч Леанід Міхайлавіч,  беларускі паэт. У 1987-1989 вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. З 1989 рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Блеарускага тэлебачання. Друкецца з 1967 г. Аўтар паэтычных зборнікаў “Таемнасць агню”, “Споведзь бяссноннай душы”, “Таемнасць споведзі”, «Заложнік цемры», «Бусел без гнязда», «Зацемкі з левай кішэні», «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча».  Жыве ў Мінску.

29.08.1655

galubovich.jpg

Клецк быў захоплены і спалены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, якія вёў ваявода Трубяцкой. Большасць жыхароў горада былі забіты, або выведзены ў палон. Былі разбураны клецкія замкі і палац Радзівілаў. Каб пераадолець наступствы гэтага разбурэння спатрэбілася каля 150 гадоў.

Галубовіч Леанід Міхайлавіч, беларускі паэт

10.07.1590

Князь Альбрыхт Радзівіл перадаў у карыстанне клецкіх мяшчан сенажаці над ракой Лань “на векі вякоў” у якасці дадатка да гарадскіх валок.

25.07.2005

Рашэннем Клецкага выканаўчага камітэта на базе былога вучэбна-вытворчага камбіната была адкрыта дзяржаўная установа адукацыі “Клецкі раённы агульнаадукацыйны ліцэй” (цяпер дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія горада Клецка”).

29.07.1920

Пастановай Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Клецкая воласць увайшла ў склад новаўтворанага Нясвіжскага павета. Такі адміністрацыйны падзел захаваўся і за “польскім” часам. Толькі ў 1940 г. быў утвораны асобны Клецкі раён.

15.07.1860

Газета “Колокол” (выдавалася дэмакратам-рэвалюцыянерам А.Герцэнам у Лондане  з 1857 па1865 г.) паведамляе :«…Жители местечка Клецка, принадлежащего тому же Радзивиллу, по контракту с администрацией его, обязались платить за землю известный оброк; Машевский возвысил арендную плату вчетверо более контрактной. Крестьяне отказались от добавочной платы. Для наказания их за такую смелость послан был отряд охотников от Радзивилла с заряженными ружьями для грабежа хлеба на полях (это было в июле 1859 г), уже сжатого крестьянами. Видя вооружённую силу, крестьяне ударили в церковный колокол, и на зов его собрались не только христиане, но и евреи для общей защиты. Тогда по приказанаию начальника охотников дано было несколько выстрелов, но народ бросился на охотников с ожесточением и прогнал с полей; при этом начальник охотников едва не был убит. Следственная комиссия скрыла главного виновника, а крестьяне признаны бунтовщиками…»

18.06.1945

Пачаліся работы па ўборцы і ачыстцы горада ад лома, слядоў пажарышч і разбураных дамоў, выбарцы цэглы з мэтай прывядзення Клецка ў культурны выгляд.

26.06.2010

Упершыню ў Клецкім раёне прайшоў маладзёвы сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла” на базе СПК “Лазавічы”, пераможцай стала сям’я Юрыя і Таццяны Уласевіч з аграгарадка Заастравечча.

15.05.1990

Пад час мітынгу, прысвечанага 45-годдзю Перамогі, у Сіняўцы быў урачыста адкрыты новы помнік на брацкай магіле ў гонар землякоў і воінаў-вызваліцеляў. Ініцыятарам яго ўзвядзення стаў старшыня савета ветэранаў Л.Канявега. Вялікую падтрымку ў гэтай справе аказалі старшыня калгаса імя Чкалава М.Кендыш, дырэктар мэблевай фабрыкі В.Каленчыц, інжынер-будаўнік фабрыкі В.Богдан. Новы помнік зрабілі за два з паловай месяцы. А 9 Мая да яго ўпершыню ўсклалі жывыя кветкі.

15.05.1985г.

Прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб прысваенні Грыцэвіцкай сярэдняй школе імя Барыса Ільіча Тузіна – ураджэнца в.Малая Балвань (цяпер Загорнае), выпускніка Грыцэвіцкага народнага вучылішча, удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Сярэдняй Азіі. Старшыня Ашхабадскага саўнаркома, адзін з камандзіраў Чырвонай Гвардыі, Б.Тузін загінуў ва ўзросце 25 гадоў.

15.04.1930

У Слуцку нарадзіўся Расціслаў Пятровіч Платонаў, журналіст, грамадскі дзеяч, прафесар-гісторык.  У 1955-1958 гг. працаваў у Клецку – адказным сакратаром газеты “Да новых перамог”, 1-ым сакратаром райкама камсамола. З публікацыі, прысвечанай  Шчэпіцкаму падполлю, пачаўся шлях Р.Платонава ў навуку. Пасля заканчэння аспірантуры выкладаў у шэрагу ВНУ, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, дырэктарам Інстытута гісторыі партыі.  У перыяд незалежнасці ўзначаліў НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Займаўся вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны, лёсамі рэпрэсіраваных у 1930-1950-ыя гг. Памёр у сакавіку 2001 г.

20.04.1945

Скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёна. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам.

30.04.1970

Ордэнам Леніна, залатым медалём “Серп і молат” і Граматай Героя Сацыялістычнай Працы быў узнагароджаны старшыня калгаса “Памяць Леніна” Іосіф Іосіфавіч Плаўскі.

Плаўскі Іосіф Іосіфаві.jpg
Фрагмент Рыначнай плошчы, Клецк, пачатак

26.04.1900

У Клецку адбыўся вялікі пажар, згарэлі 3 мураваныя і 3 драўляныя дамы, а таксама 6 надворных пабудоў. Страты ад агню склалі 27200 рублёў.

25.04.1945 г.

Адбылася сустрэча саюзных войск на Эльбе. З савецкага боку ў ёй браў удзел лейтэнант Аляксандр Сафронавіч Сільвашка, які пасля вайны застаўся жыць і працаваць на Клеччыне.

1945 красавік ДРУК.jpg

22 сакавіка 1945 г.

У в. Арда нарадзіўся Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык,  беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988г.), прафесар (1990г.), член-карэспандэнт  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац,  у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў. З 1972 па 1990гг. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. З 1990г. быў прарэктарам БДУ,  загадчыкам кафедры. З лістапада 2001 да сакавіка 2003г. – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003г. – рэктар БДПУ імя М.Танка. Памёр 2 сакавіка 2014 г.

11 сакавіка 1940г.

Выйшаў загад народнага камісара ўнутраных спраў БССР № 115 аб назначэнні начальнікам Клецкага УНКВД лейтэнанта міліцыі Аляксандра Сяргеевіча Дзянісава. Першае дакументальнае ўпамінанне раённага аддзела ўнутраных спраў.

Петр Кухарчык.jpg

Сакавік 2010г.

Для мноства кляччан сакавік быў адзначаны з'яўленнем у сетцы Інтэрнэт сайта газеты «Да новых перамог" www.kleck.by

4 лютага 1515 г.

у Нясвіжы нарадзіўся Мікалай Радзівіл па мянушцы Чорны – дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. У 1547 г. атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі “на Алыцы і Нясвіжы”. Займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады канцлера ВКЛ (з 1550 г.) і віленскага ваяводы (з 1551 г.), кіраваў ажыццяўленнем аграрнай рэформы (валочнай памеры) у дзяржаўных маёнтках, удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай 1534 – 1537 гг. і 1558 – 1582 гг., спрыяў далучэнню Лівоніі да Вялікага Княства. М. Радзівіл быў прыхільнікам ваенна-палітычнага саюза з Польшчай, але рашуча выступаў супраць федэрацыі і адстойваў суверэнітэт ВКЛ. У 1550-я гг. князь спрыяў распаўсюджванню кальвінізма. Адчыніў пратэстанцкія друкарні ў Берасці і Нясвіжы. Пры яго садзейнічанні была надрукавана “Берасцейская Біблія” (1563 г.) і “Катэхізіс” (1562 г.) – першая друкаваная кніга на беларускай мове ў межах сучаснай Беларусі. Валодаў значнымі латыфундыямі ў Беларусі (Нясвіж, Здзітаў, Шацк, Узда, Лахва, Нягневічы, Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы), на Валыні (Алыка), у Польшчы (Шыдловец). Памёр 28/29 мая 1565 г. у сваім Лукішкінскім палацы каля Вільні.

4 студзеня 1865 г

У в. Цапэрка нарадзілася Марыя Багушэвіч. Яе прабабка была роднай сястрой Тадэвуша Касцюшкі. У 1874 г. сям’я пераехала з Цапэркі ў Варшаву, дзе Марыя далучылася да польскага рэвалюцыйнага руху, была сярод заснавальнікаў партыі “Пралетарыят”, восенню 1884 г. ўзначаліла яго ЦК, арганізавала першую у Польшчы рабочую дэманстрацыю. У 1885 г. была арыштавана і выслана ў Сібір. Аднак, не вытрымаўшы суровага сібірскага клімата, памерла на этапе ў Краснаярску ва ўзросце 22 гадоў. Яе імя носіць адна з вуліц Клецка.

Марыя Багушэвіч.jpeg

15 студзеня 1940 г.

Утвораны Клецкі раён у складзе Баранавіцкай вобласці БССР.

kletsk-637924.jpg

30 студзеня 1895 г.

Нарадзіўся Кірыл Пракопавіч Арлоўскі. Партызан і гаспадарчы дзеяч. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Выконваў спецыяльныя заданні ў Іспаніі і Кітаі. Двойчы лёс закідваў яго на Клеччыну. На пачатку 1920-х гг. Арлоўскі партызаніў тут пад мянушкай  атамана Мухі-Міхальскі. А ў 1942-1943 г. узначаліваў дыверсійны атрад галоўнай базай якога быў Машукоўскі лес. У гонар Арлоўскага названа адна з вуліц Клецка.

Арлоўскі Кірыл Пракопавіч.jpg

08.12.1904

15.12.1964

Абвешчана мабілізацыя ніжніх запасных чыноў Слуцкага павета для адпраўкі на руска-японскую вайну. На Клеччыне пра тыя падзеі нагадвае абчэсаны помнік-валун у Галынцы на месцы, дзе маці і жонкі чакалі сваіх блізкіх з руска—японскай, а потым і з І сусветнай войнаў. Камень быў пастаўлены замест драўлянага крыжа, усталяванага ў памяць пра тых, хто не вярнуўся з Маньчжурыі.

У г. Клецку нарадзіўся Канановіч Уладзімір Ільіч, беларускі вучоны-гісторык,  кандыдат гістарычных навук. У 1991 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Янкі Купалы, а ў ў 1996 г. – Цэнтральны еўрапейскі ўніверсітэт у Будапешце. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук РБ, Нацыянальным гістарычнім архіве РБ. Займаецца даследваннем  міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе ў позняе сярэднявечча, гісторыяй ідэй і ўяўленняў у сярэднявеччы, праблем гістарычнай антрапалогіі. Унёс значны ўклад у падрыхтоўку матэрыялаў для кнігі “Памяць. Клецкі раён”.

06.12.1864

У м. Азарычы (Бабруйскі павет, Мінская губернія) нарадзіўся Трыкоўскі Мікалай Сямёнавіч – расійскі і савецкі ваенчальнік, генерал-лейтэнант (1917), тройчы георгіеўскі кавалер (1905, 1906, 1915), адзначаны дзесяцю ордэнамі і залатой зброяй.  Пасля смерці бацькі, маці, Надзея Ігнатаўна, з красавіка 1868 г. служыла прасфорніцай пры Свята-Мікалаеўскай царкве ў мястэчку Сіняўка Слуцкага павета. Менавіта тут прайшло дзяцінства будучага генерала. “Сіняўскую сельскую школу” ён згадваў у якасці першай прыступкі сваёй адукацыі. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Рыжскае пяхтнае юнкерскае вучылішча, камандаваў ротай, батальёнам. Удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гг. Падчас І сусветнай вайны камндзір 104-га пяхотнага Усцюжскага князя Баграціёна палка, камандзір брыгады 3-й Сібірскай стралковай дывізіі, камандуючы 3-й Сібірскай стралковай дывізіі. Пасля лютаўскіх падзей 1918 г.  займаў пасаду ваеннага кіраўніка Стара-Рускага чырвонаармейскага атрада, пасля быў загадчыкам Цвярской публічнай бібліятэкі. Працаваў выкладчыкам тактыкі ў 9-й Цвярской кавалерыйскай школе (1920), выкладчыкам Вышэйшай тактыка-стралковай школы па методыцы навучання і выхавання войскаў (1923). Памёр 16 сакавіка 1926 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

22.12.1939

Утвораны Клецкі лясгас. Спачатку сядзіба лясной гаспдаркі знаходзілася ў Нясвіжы і толькі ў 1960-я гг. пераехала ў Клецк. Першым кіраўніком гаспадаркі быў Іосіф Іванавіч Барташ, а ў склад лясгаса ўваходзіла 4 лясніцтва – Вінклераўскае, Навінкаўскае, Нясвіжскае і Хамінкаўскае. Пра лёс І.Бараташа ў гады вайны нічога невядома. Захаваўся апошні падпісаны ім загад ад 22 чэрвеня 1941 г. аб тым, што ён выязджае ў камандзіроўку па “мабілізацыйным справам у раён”. Лясгас, як асобная структура, функцыяніраваў і ў перыяд акупацыі, ім кіраваў немец Бухбіндэр. Пасля вызвалення, лясную гаспадарку ўзначаліў Іван Міхайлавіч Талецкі.

01.11.1949

У в. Межная Слабада нарадзіўся Гуляка Леанід Паўлавіч – дзяржаўны дзеяч Беларусі. Быў міністрам культуры (2000-2005). З кастрыніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Узнагароджаны ордэнам Святога Ўладзіміра ІІІ ст.

24.11.2014

У Клецк прыбыла дэлегацыя ўльтраартадаксальных яўрэяў з ЗША, Мексікі, Ізраіля, Украіны і Беларусі. Мэтай візіта стала наведванне будынку былой іешывы і правядзення там урока Торы (публічнае вывучэнне тэкста Пяцікніжжа Маісеева).

29.11.1899

У в. Панкратавічы нарадзіўся Апанасевіч Іван Іванавіч, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1917-1919 гг., сябра Клецкага валаснога камітэта ВКП(б), арганізатар антыпольскага партызанскага руху, ганаровы чэкіст. З 1919 г. знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі, кіраваў разведцкай у тыле польскоіх войск. У ліпені-верасні 1920 г. узначальваў Клецкі рэвалюцыйны камітэт. Пасля 1921 г. служыў на розных участках польска-савецкай мяжы ў Беларусі. З 1933 г. займаў камандрыя пасады ў войсках НКВД у Сярэдняй Азіі. З 1935 г. працягваў службу ў якасці камандзіра палка, а потым дывізіі войск НКВД па ахове чыгуначных шляхоў. Звольнены ў запас ў 1950 г. у званні палкоўніка.

01.10.1854

Былы дамініканскі касцёл па ініцыятыве князя Лявона Радзівіла і яго жонкі Соф’і (народжанай Урусавай) быў перададзены ў праваслаўнае ведамства. У той жа дзень храм быў асвечаны ў імя Васкрашэння Гасподняга.

28.10.1609

Ян Альбрыхт Радзівіл выдаў фундуш, які заснаваў шпіталь пры касцёле Святой Тройцы. Згодна з дакументам, штогод шпіталю павінна было выдаткоўвацца 30 злотых, пэўная колькасць бочак ячменю, жыта, грэчкі. Бясплатна выдзялялася мяса і дровы. Права прызначыць двух “старшых шпітальных” князь пакінуў сабе. Дакумент з’яўляецца першым сведчаннем існавання ў Клецку стацыянарнай лячэбнай установы.

647A4602.jpg

01.09.1924

Пачаліся заняткі ў Клецкай беларускай гімназіі. У 1-4 кл. за парты селі 58 юнакоў і дзяўчат, пераважна жыхароў Клеччыны і суседняга Стаўбцоўскага павета. Першы выпуск адбыўся ў 1929 г. Гімназія дзейнічала да 1931 г. Была закрыта дэкрэтам Прэзідэнта Рэчы Паспалітай з-за распаўсюджання сярод яе навучэнцаў камуністычных ідэй.

06.09.2014

У Клецку і в. Садовая адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне мемарыяльных дошак, якія ўвекавечваюць пакутніцкі подзвіг святароў Георгія і Мікалая Хільтовых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

01.09.1979

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей прыняў першых наведвальнікаў. Першыя прапановы аб арганізацыі ў Клецку гісторыка-краязнаўчага музея былі зроблены энтузіястамі яшчэ напрыканцы 1950-х гадоў. Ініцыятарамі сталі супрацоўнік міліцыі Васіль Абрамовіч, настаўнік геаграфіі Дарафей Чорны і дырэктар Клецкай школы Анатоль Фінскі. Матэрыялы збіраліся школьнікамі, сябрамі таварыства “Юны краязнаўца”, падчас турыстычных паходаў і вандровак па раёну. У 1961 г. у Клецкай школе была адкрыта першая музейная экспазіцыя. Праз нейкі час побач са школай сіламі вучняў пачалося будаўніцтва асобнага памяшкання для музея, узорам для якога стаў паляўнічы домік з палацавага комплекса Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. Будаўніцтва ішло амаль 10 гадоў.

28.08.1924

У в. Сіняўка Клецкага раёна нарадзіўся Мурашка Леанід Адамавіч, оперны спявак і педагог, заслужаны артыст Літоўскай СССР (1974), заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай СССР (1984). Лаўрэат Усесаюзнага конкурса вакалістаў у Маскве (1956), Лаўрэат Міжнароднага конкурса вакалістаў у Таліне (1964).  З 1944 па 1947 – саліст Дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. У 1946-1955 і 1962-1976 гг. – саліст Літоўскай філармоніі. Саліст Дзяржаўнага акдэмічнага тэатра оперы і балета Літоўскай ССР (1950-1962, 1975-1988). З 1990 і да канца жыцця – рэгент Хора Свята-Духава манастыра ў Вільнюсе. Л.Мурашка быў уганараваны царкоўным ордэнам Святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага. Памёр 9 сакавіка 2009 г. у Вільнюсе.

23.09.1924

У Клецку нарадзіўся Чорны Дарафей Максімавіч. Усё сваё жыццё, акрамя пяці гадоў службы ў Савецкай Арміі, правёў у Клецку. У войску з 1944 г. Штурмаваў Кенігсберг, пасля на Далёкім Усходзе. Пасля вайны працаваў настаўнікам геаграфіі, астраноміі і малявання ў Клецкай школе. Стварыў краязнаўчы музей, які пазней быў рэарганізаваны ў дзяржаўны гісторыка-этнаграфічны. Дарфей Максімавіч быў яго стваральнікамі і першым дырэктарам. Памёр у 1997 г.

13.09.2014

У дзень святкавання Дня танкіста ў Клецку адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка – танка ІС-3.

29.09.1744

17.09.1939

У горадзе Клецку і яго ваколіцах была ўстаноўлена савецкая ўлада. У хуткім часе был утвораны Клецкі раён.

Нарадзіўся Міхал Геранім Радзівіл,  дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, Х клецкі ардынат.

02.08.1549

Нарадзіўся Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка,  дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны і вялікі літоўскі, ваявода троцкі і віленскі. Апякун Клецкага княства ў 1567-1577.

15.08.1944

Адкрыўся пункт нарыхтоўкі збожжа. Гэта дата заснавання Клецкага камбікормавага завода.

12.08.1399

У бітве на Ворксле загінуў Ямунт Тулунтавіч, другі, пасля Вячаслава Яраславіча (1127 г.), клецкі князь, чыё імя трапіла на старонкі летапісаў. Падтрымліваў Вітаўта Вялікага, магчыма, што менавіта ад яго ў 1396 г. і атрымаў ва ўладанне Клецк з прылеглымі землямі.

28.08.1924

У в. Сіняўка Клецкага раёна нарадзіўся Мурашка Леанід Адамавіч, оперны спявак і педагог, заслужаны артыст Літоўскай СССР (1974), заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай СССР (1984). Лаўрэат Усесаюзнага конкурса вакалістаў у Маскве (1956), Лаўрэат Міжнароднага конкурса вакалістаў у Таліне (1964).  З 1944 па 1947 – саліст Дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. У 1946-1955 і 1962-1976 гг. – саліст Літоўскай філармоніі. Саліст Дзяржаўнага акдэмічнага тэатра оперы і балета Літоўскай ССР (1950-1962, 1975-1988). З 1990 і да канца жыцця – рэгент Хора Свята-Духава манастыра ў Вільнюсе. Л.Мурашка быў уганараваны царкоўным ордэнам Святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага. Памёр 9 сакавіка 2009 г. у Вільнюсе.

12.07.1929

У вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна нарадзіўся Лобка Пётр Іосіфавіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры анатоміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навук Рэспублікі Беларусь, ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.  Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі "Ветэран працы", "За доблесную працу», значкамі "Выдатнік аховы здароўя", "За выдатныя поспехі ў працы”, “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1976 г.”, “Ударнік камуністычнай працы”, “Ударнік XI пяцігодкі”, “Знакам Н. І. Пірагова за заслугі ў гуманнай дзейнасці саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР”.  Адзначаны больш чым 35 Ганаровымі граматамі, Граматамі і Дыпломамі розных міністэрстваў і ведамстваў, заахвочаны многімі падзякамі. Памёр у Мінску  22 жніўня 2011 г.

24.06.1794

У Расійскай імперыі была ўведзена мяжа “яўрэйскай аседласці” у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінскія губерні. Гэта прывяло да празмернай канцэнтрацыі яўрэяў у гарадах і мястэчках Беларусі. Аж да Другой сусветнай вайны яны складалі большасць насельніцтва Клецка.

18.07.1929

У Клецку нарадзіўся Ізмаіл Александровіч, інжынер-будаўнік, актыўны ўдзельнік татарскага нацыянальна-культурнага руху. З 1994 г. І.Александровіч неаднаразова абіраўся муфтыятам мульсульманскага рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь.

04.07.1944

Вызвалены г. Клецк войскамі 1-га Беларускага фронта ў ходзе Мінскай наступальнай аперацыі.

11.07.1944

Была выдана Пастанова Клецкага раённага савета дэпутатаў працоўных і райкама КП(б)Б пра абвяшчэнне аднаўлення савецкай улады.

15.07.1914

У в. Вялікія Міцькавічы (Нясвіжскі р-н) нарадзіўся Гуль Уладзімір Пятровіч, былы вучань Клецкай беларускай гімназіі. За актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці быў выключаны з гімназіі і арыштаваны. Вязень канцэнтрацыйнага лагера Бяроза Картузская. Ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа.

05.06.1919

у баі з польскімі легіянерамі пацярпеў паражэнне партызанскі атрад Маісея Кухарчыка. Загінуў камандзір і шасцёра байцоў. М.Кухарчыка пахавалі на сваёй радзіме – у в. Зарытава (Ляхавіцкі раён), байцоў – у Клецку каля Пакроўскай царквы. Атрад узнік вясной 1919 г. і налічваў каля 120 чалавек, пераважна жыхароў Клеччыны і Ляхавіччыны, дыслацыраваўся ў раёне вёсак Арда, Даматканавічы, Падлессе. За кароткі час партызаны паспелі правесці шэраг паспяховых баявых аперацый.

Майсей і Марк Кухарчыкі.jpg

Майсей і Марк Кухарчыкі

06.06.1684

Адбылося асвячэнне дамініканскага касцёла Найяснейшай Дзевы Марыі ў Клецку. Ён размяшчаўся побач з уніяцкай Васкрасенскай царквой на Рыначнай плошчы. Такое суседства дзвюх святынь падкрэслівала верацярпімасць беларусаў.

28.06.1974

Рашэннем Клецкага райвыканкама было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Клецка”: Пагодзінай Марыі Яфімаўне, Сіненка Панцялею Іванавічу, Бегуну Пятру Андрэевічу, Ільіну Яўгену Кузьмічу, Ключко Севярыну Севярынавічу, Бураму Андрэю Фёдаравічу.

24.06.1794

У Расійскай імперыі была ўведзена мяжа “яўрэйскай аседласці” у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінскія губерні. Гэта прывяло да празмернай канцэнтрацыі яўрэяў у гарадах і мястэчках Беларусі. Аж да Другой сусветнай вайны яны складалі большасць насельніцтва Клецка.

Злева направа Сіненка П.І.,

Буры А.Ф., Пагодзіна М.Я., Ключко С.С., Бегун П.А.,

Ільін Я.К.

30.06.1944

Аддзелы першай Украінскай дывізіі (пяхотны батальён і кавалерыйскі дывізіён) пад камандаваннем П.Вяршыгары нанеслі ўдар па ахове шашы Масква-Варшава ў раёне Сіняўкі. У выніку атакі ахова магістралі была знішчана. Паводле партызанскіх справаздач, праціўнік страціў больш за 60 салдат, 5 аўтамашын, 2 матацыклы і некалькі падвод з грузам.

20.05.2014

Рашэннем Клецкага райвыканкама была закрыта Шчэпіцкая СШ. Частка вучняў перайшла ў Клецкую СШ № 2 і Даматканавіцкую СШ.

21.05.1869

У в. Ёдчыцы нарадзіўся Канстанцін Валасовіч, прыродазнаўца, географ, гелог, хімік. За ўдзел у рэвалюцыйным руху быў высланы ў Архангельскую губернію, дзе разгарнуў шырокую навукова-даследчую дзейнасць. Склаў геолага-геаграфічную карту Новасібірскіх астравоў, апрацаваў геалагічныя калекцыі сабраныя Рускай палярнай экспедыцыяй. Яго імём названы мыс на паўночна-усходнім узбярэжжы вострава Кастрычніцкай рэвалюцыі архіпелага Паўночная Зямля. Загінуў у 1910 г. у чыгуначнай катастрофе на станцыі Бяспалаўка пад Харкавам.

20.04.1924 

У Клецку нарадзіўся Хасень Александровіч, хімік доктар хімічных навук, прафесар, аўтар 4 манаграфій, 145 аўтарскіх тэхнічных распрацовак. З пачатку 1990-х гг. – актыўны ўдзельнік адраджэння татарскай культуры на Беларусі. Аўтар кнігі “Память”, прысвечанай гісторыі татарскай грамады Клецка і даследвання “Белорусско-польские татары на перекрёстках ХХ столетия”, напісанага пераважна па матэрыялах Клеччыны.

01.03.1939 

Канапля Я.Ф.jpg

У в.Межная Слабада нарадзіўся Яўген Канапля, беларускі радыебіёлаг і біяхімік, прафесар медыцыны. У 1987—2009 гг. дырэктар Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – галоўнай навуковай установы па вывучэнні праблем Чарнобыльскай катастрофы.

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; чл.-кар. з 1986), доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1984). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).  Памёр 14.02.2010 г. у Гомелі.

30.03.1949

Дубіна Уладзімір Васільевіч

Мацейка Уладзімір Пятровіч

Новік Васіль Лук'янавіч

26.03.1939

Кніга “Памяць. Клецкі раён”. Мн. 1999. С. 534-536

Л.В.Мялешка

Ён бачыў далёка…

            Ён быў гаспадаром – не па пасадзе, а па сутнасці сваёй. Ён бачыў далёка не таму, што глядзеў паверх галоў, а таму, што быў высокага росту – у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова. Летуценнік, абсалютна пазбаўлены беспадстаўнага фантазёрства, чалавек, здольны ажыццявіць самы нерэальны праект, бо абапіраўся на зусім рэальныя лічбы і разлікі, а галоўнае – на рэальных, надзейных, такіх жа шчырых і разумных людзей, як сам. Ён быў непрадказальны і загадкавы як прышэлец. Ён быў – Алешка.

            Нарадзіўся Вячаслаў Іосіфавіч Алешка 26 сакавіка 1939 года ў в. Хінолаўка Слуцкага раёна. Скончыў Тамговіцкую школу на Случчыне, сельгасакадэмію ў Горках, служыў у Эстоніі, працаваў у камсамольскіх і партыйных органах на Случчыне і Старадарожчыне, у ЦК КПБ. З 1973 года – першы сакратар Клецкага райкама партыі.

            Папраўдзе, прышелец. Але за 10 гадоў  ён стаў на гэтай зямлі сваім – і таму, што здолеў у сваёй дзейнасці ісці ад глыбінных патрэб раёна, і таму, што ўнёс у яго гісторыю новы, вельмі дакладны імпульс. Пры ім раён зрабіў прынцыпова новы крок наперад, і сельская гаспадарка Клеччыны перайшла на рэжым максімальнай аддачы. Аснова гэтага каласальнага прарыву – навуковая абгрунтаванасць, рацыяналізм, эксперымент.

            Ён выпрацаваў свой непадробны почырк, свой непаўторны стыль. Не проста кіраўнік – цэлая эпоха. Ён адным з першых у рэспубліцы зразумеў неабходнасць пераводу сельскай гаспадаркі на прамысловую аснову, надзённасць аграпрамысловай канцэнтрацыі. Быў ініцыятарам ставарэння буйных жывёлагадоўчых комплексаў. Чалавек выключнай мэтанакіраванасці, ён умеў “заразіць” ідэяй і павесці за сабой – ад мары да ажыццяўлення.

            Так, ён рызыкаваў. Бо быў першым. Будаўніцтва гасспосабам, адыход ад старых форм гаспадарання, смелы злом старых стэрэатыпаў. Вынік – вялікі ўздым ва ўсіх паказчыках усіх сфер, які перажыў раён “пры Алешку”. І нездарма дзяржава адзначала яго працу вышэйшымі ўзнагародамі – ордэнамі Леніна і “Знак Пашаны”.

            У любую справу ён унікаў сам, усё ўмеў рабіць лепш за ўсіх: класці цэглу і весці камбайн, пралажыць прыгожы першы пракос (і ўсе заставаліся далёка ззаду!) і рабіць фотаздымкі…

            Па выхадных – на лясных сцяжынках, ля рэк і азёр з фотаапаратам і фотаружжом, у час адпачынку – на турысцкіх маршрутах. Вынік гэтага захаплення – кнігі. Калісьці, у пятым класе, блукаючы па лесе, ён паставіў перад сабой мэту: напісаць пра лес кнігу. А напісаў – шэсць: “З любоўю да прыроды”, “Покліч родных сцежак”, “Мясціны запаведныя”, “Спатканне з лесам”, “Адзін на адзін з прыродай”. І гэта не проста кнігі-фотаальбомы, гэта – сутнасць духоўнага аблічча багатай асобы.

            Асоба. Вось слова, што здольна перадаць шматграннасць яго таленавітай натуры. Суровы, стрыманы і патрабавальны, ён быў і ўзрушальна-захопленым. Раскошныя ружы ля стэлы ў цэнтры горада (як і сама стэла), зона адпачынку за гарадскім валам, дзіцячы летні лагер “Нача” ў Машукоўскім лесе, узаконеныя помнікі прыроды на Клеччыне – усё гэта было не проста “пры ім”, гэта былі менавіта яго ідэі, яго рэалізаваныя праекты.

            Ён пакінуў адметны след на Клеччыне. А Клеччына засталася ў яго кнігах, напоўненных паэзіяй і хараством. Нават “Стратэгія пошуку” – не проста зборнік нарысаў пра клецкія палі і людзей, што на іх працуюць, а сапраўдная паэзія, высокае прыгожае пісьменства.

            У 1983 годзе Вячаслаў Іосіфавіч быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні дзяржкамітэту па прыродных рэсурсах і ахове асяродддзя. Потым ён быў дырэктарам навукова-даследчага цэнтра “Экалогія” сістэмы Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь.

            Прайшоў час. Прыйшлі і прайшлі новыя людзі, паўсталі новыя праблемы, падрасло цэлае пакаленне. Але памятае Клеччына гэтага чалавека – асобу вялікага маштабу, прыгожага і мужнага – Вячаслава Іосіфавіча Алешку.

Алешка2.jpg

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне “Герой Сацыялістычнай Працы” звеннявым малочнага саўгаса “Чырвоная Зорка” Клецкага раёна Дубіне Уладзіміру Васільевічу, Мацейку Уладзіміру Пятровічу, Новіку Васілю Лук’янавічу.

bottom of page