top of page

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. Будынкі былых казармаў



Казармы – помнікі архітэктуры стылю “мадэрн", будаваліся польскім урадам у 1922-24гг. спецыяльна для кавалерыйскага гарнізона.

Увесь ансамбль уключаў некалькі будынкаў: тыповыя будынкі казарм, стайню для коней, вартавую вышку. Планіроўка ансамбля – сіметрычна-восевая. Казармы П-падобнай формы ў плане аднапавярховыя будынкі, накрытыя вальмавымі дахамі. У цэнтры манументальныя двухпавярховыя мураваныя аб’ёмы з скразнымі праездамі ў выглядзе шырокіх арак (перакрыцці плоскія на бэльках). Сцены цэнтральных аб’ёмаў завершаны фігурнымі ўвагнута выпуклымі шчытамі. Вуглы ўмацаваны буйнымі контрфорсамі –вертыкальнымі выступамі. Казармы пабудаваны з дрэва, цэглы і бутавага каменю. На фоне бутавых сцен вылучаюцца ліштвы квадратных аконных праёмаў і профілі з чырвонай цэглы.

Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі (выступамі за лінію фасада) бакавых крылаў. Планіроўка памяшканняў калідорная.

Да 1939 года ў казармах размяшчаўся 9 корпус пагранаховы.

З 17 верасня 1939 года па чэрвень 1941 года размяшчаліся часці Чырвонай Арміі.

З восені 1941 года па чэрвень 1944 года размяшчаўся лагер ваеннапалонных. З 1944 года па 1947 год быў авіяцыйны шпіталь. З сакавіка 1947 года па снежань 1996 года стаялі часці Савецкай Арміі.

Цяпер казармы выкарвстоўваююца ў якасці жылля. Сучасны стан помніка можна лічыць добрым.

48 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page