top of page

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. Мемарыяльны комплекс савецкім воінам, партызанам і землякам

Войскі 1-га Беларускага фронту 02.07.1944 г. вызвалілі першыя населеныя пункты Клецкага раёна, 03.07.1944 г. у наваколлі вёсак Колкі і Морач з часцямі Чырвонай Арміі злучыліся партызаны 18-й брыгады імя М.В.Фрунзе.



У 1975 г. на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна, 7 250 землякоў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, а таксама мірных жыхароў, загубленых нямецка-фашысцкімі акупантамі, пастаўлены помнік. (Архітэктары Я.Кавалеўскі, С.Карпаў, В.Рысакоў. Бетон, мармуровая крошка, вышыня пілонаў 14,5 м.). Архітэктурна-скульптуны комплекс размешчаны на Г-падабнай пляцоўцы. Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла – 3 канеліраваныя пілоны, аб’яднаныя 3 блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры. На знешніх тарцах блокаў выявы твараў воіна, партызана і жанчыны як сімвал адзінства народа ў барацьбе з фашызмам. Перад пілонамі – прамавугольны ўзгорак-магіла, у схіл якога ўрэзана мемарыяльная сцяна з прозвішчамі воінаў, што загінулі пры вызваленні Клецка. Перад сцяной у пяціканцовым рэльефным абрамленні – Вечны агонь. Ад плошчы да пілонаў вядзе алея. З левага яе боку размешчаны 5 бетонных блокаў з дошкамі, на якіх надпісы, што ўслаўляюць подзвіг вызваліцеляў. З правага боку перад алеяй – гарызантальны бетонны блок з надпісам, прысвечаным жыхарам Клецкага раёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Абапал алеі – шырокія газоны.

На цяперашні момант помнік знаходзіцца ў добрым стане, ен неаднаразова добраўпарадкаваўся.

В 2014 году было праведзена перапахаванне невядомага салдата на плошчы.

40 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page