top of page

Пра святы праз экспанаты - Міжнародны дзень абароны дзяцей

Настаў час нашай рубрыкі "Пра святы праз экспанаты", у якой мы расказваем пра цікавыя падзеі кожнага месяца, і робім гэта на прыкладзе музейных экспанатаў


Сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей - адно з самых старых свят.

З гэтай нагоды мы хочам пазнаёміць вас з экспанатамі, якія зацікавяць нашых маленькіх сяброў – гэта цацкі і лялькі часоў СССР, якія дарылі сваім дзецям бацькі ў тыя далёкія часы, а цяпер яны захоўваюцца ў фондах нашага музея.

Рашэнне праводзіць гэта свята было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года. ААН падтрымала гэту ініцыятыву і аб'явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей бацькі віншуюць сваіх дзетак са святам і радуюць іх падарункамі.

Але Дзень абароны дзяцей - гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, гэта і напамін грамадству пра неабходнасць абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.








17 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page