top of page

Сюжэтныя фотапаштоўкі на тэму свята Нараджэння Хрыстова, 1908 г. і 1915 г.



Нараджэнне Хрыстова — адно з галоўных хрысціянскіх свят, якое святкуецца ў ноч з 6-га на 7-е студзеня (па грыгарыянскім календары). Традыцыя дасылаць віншавальныя калядныя паштоўкі існуе амаль 150 гадоў.

Калядныя адкрытыя лісты, якія шырока распаўсюдзіліся ў Еўропе ў канцы XIX стагоддзя, хутка ўвайшлі ў моду і ў Расійскай імперыі. Прадпрымальныя купцы закуплялі іх без надпісу, які потым наносілі на рускай мове. Затым паштоўкі "З Нараджэннем Хрыстовым!" сталі друкаваць за мяжой па спецыяльнай замове расійскіх буйных кніжных крам.

На паштоўках адлюстроўваліся як біблейскія сюжэты, так і моманты жыцця звычайных людзей: карціны вясковага побыту і зімовых забаў, упрыгожаныя елкі, свечкі, тройкі коней. Найбольшым попытам карысталіся паштоўкі з анёламі - веснікамі, якія абвясцілі радасную вестку аб нараджэнні Ісуса Хрыста.

56 просмотров2 комментария

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page