top of page

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. Будынак былога шпіталя

Шпіталь – помнік архітэктуры стылю мадэрн.

Пабудаваны ў 1909 г. з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя – Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.



У часы І сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў быдынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.



Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонта целпатрасы работнікамі КУП “Клецкая ЖКГ” былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI ст.

Цяпер у будынку размяшчаецца КУП “Клецкая ЖКГ”.

76 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page