top of page

Мемарыяльны комплекс - месца памяці аб подзвігу воінаў і партызан Клецкага раёна!

У гады Вялікай Айчыннай вайны Клецк страціў значную частку жыхароў, але нават заліты крывёю тысяч людзей і разрабаваны горад не здаваўся. Праз многія дзесяцігоддзі памяць аб подзвігу жыхароў горада, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу над фашызмам - святая. Сёння мы шануем памяць загінулых у асаблівых месцах, якія прысвечаны ўсім тым, хто адважна ваяваў за нашу родную зямлю, або проста быў несправядліва пакараны лёсам.

Гісторыя такога памятнага месца нашага горада пачынаецца з вызвалення. Войскі І Беларускага фронту 2.07.1944 года вызвалілі першыя населеныя пункты Клецкага раёна. 3.07.1944 года ў раёне вёсак Колкі і Морач з часткамі Чырвонай Арміі злучыліся партызаны 18-й брыгады імя М.В.Фрунзе. 4 ліпеня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Клецк. У баях за вызваленне горада загінула 546 воінаў і партызан.

У 1975 г. на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна, 7 250 землякоў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, а таксама мірных жыхароў, загубленых нямецка-фашысцкімі акупантамі, пастаўлены помнік. (Архітэктары Я.Кавалеўскі, С.Карпаў, В.Рысакоў. Бетон, мармуровая крошка, вышыня пілонаў 14,5 м.)


Архітэктурна-скульптуны комплекс размешчаны на Г-падабнай пляцоўцы. Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла – тры канеліраваныя пілоны, аб’яднаныя 3 блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры. На знешніх тарцах блокаў выявы твараў воіна, партызана і жанчыны як сімвал адзінства народа ў барацьбе з фашызмам. Перад пілонамі – прамавугольны ўзгорак-магіла, у схіл якога ўрэзана мемарыяльная сцяна з прозвішчамі воінаў, што загінулі пры вызваленні Клецка. Перад сцяной у пяціканцовым рэльефным абрамленні – Вечны агонь. Ад плошчы да пілонаў вядзе алея. З левага яе боку размешчаны 5 бетонных блокаў з дошкамі, на якіх надпісы, што ўслаўляюць подзвіг вызваліцеляў. З правага боку перад алеяй – гарызантальны бетонны блок з надпісам, прысвечаным жыхарам Клецкага раёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Абапал алеі – шырокія газоны.




Да 60-ай гадаўшчыны Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Мемарыяльны комплекс быў істотна добраўпарадкаваны (пафарбаваныя і абтынкаваныя пілоны і бетонныя блокі, рэстаўраваны надпісы і інш.)


У жніўні 2014 года ў Клецкім раёне вялася пошукавая праца па выяўленні пахаванняў чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Раскопкі праводзіліся недалёка ад вёскі Цапра, дзе і былі знойдзеныя рэшткі савецкага салдата. Ва ўрачыстай абстаноўцы 02.10.2014г. на плошчы г. Клецка ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан рэшткі былі пахаваны. Ўсталяваны памятны знак у год 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. у гонар воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні г. Клецка ў 1944 г. і былі пахаваны ў брацкай магіле.



Пахаванне рэштак, знойдзенных у жніўні 2014 года ў Клецкім раёне




Вайнруб Я.Р. сярод вучняў СШ №2 каля Мемарыяльнага комплексу савецкім воінам і партызанам у г.Клецку



Сучасны выгляд Мемарыяльнага комплексу

Пахавана - 545 воінаў і партызан, вядомых - 89, невядомых - 457.


25 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page