top of page

Віртуальная фотавыстава "Зімовая казка ў аб'ектыве В.І.Алешкі"

Сябры! Да нас прыйшла сапраўдная марозная і снежная зіма:) З гэтай нагоды мы прапануем Вам праглядзець віртуальную фотавыставу работ В.І. Алешкі, у якой мы зрабілі падборку зімовых фотаздымкаў з яго альбомаў. Па выхадных, у турыстычных паходах Вячаслаў Алешка ніколі не разлучаўся з фотаапаратам і фотаружжом. У выніку выдаў 7 кніг пра прыроду роднай Беларусі, першая з якіх выйшла ў 1977г:

“З любоўю да прыроды”

“Покліч родных сцежак”

“Стратэгія пошуку”

“Мясціны запаведныя”

“Спатканне з лесам”

“Адзін на адзін з прыродай”

“Беларусь запаведная”

Апошнія фотаальбомы прынеслі аўтару славу фотамайстра, які глыбока і паэтычна паказаў прыгажосць і багацце роднага краю.




10 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page