top of page

Самаробная паштоўка да 23 лютага

23 лютага штогод адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гісторыя заснавання свята пачынаецца з 1922 года. У СССР быў заснаваны Дзень Чырвонай Арміі. З 1946 года свята было перайменавана ў Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, пазней - у Дзень абаронцы Айчыны.

Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

У Рэспубліцы Беларусь 23 лютага лічыцца днём памяці пра мужнасць і гераізм усіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія абаранілі свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

У гэты дзень віншавалі ўсіх тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, віншуюць тых, хто быў прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.

У фондах нашага музея захоўваецца цікавы музейны прадмет – самаробная паштоўка школьніка Вовы Цацуліна вучня 1-га «З» класа школы № 60 г. Мінска. Гэта паштоўка была даслана ў лютым 1945 года нашаму земляку Волахаву Івану Якаўлевічу, старшаму лейтэнанту, камандзіру ўзвода супрацьтанкавых стрэльбаў 228-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі.




30 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page