top of page

«Сведкі мінулага»

Сябры, запрашаем вас на нашу віртуальную міні-выставу, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы помнікаў, які адзначаецца 18 красавіка.


На тэрыторыі Клецкага раёна размешчана 30 аб'ектаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адзін з іх «Былы сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Лецяшын», які мае трэцюю катэгорыю каштоўнасці.

Лецяшы́н - вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці, вядомая з XVIII стагоддзя. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета. Знаходзіцца ў 13 км ад Клецка.

Сядзіба Нісялоўскіх у 1788г. стала ўласнасцю ротмістра віцебскага Францішка Ксаверыя Чарноцкага. З таго часу і да 1939г. маёнткам валодаў род Чарноцкіх.

Сядзіба Чарноцкіх — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стст. (на жаль, не захавалася да нашага часу).


"Галіна Гемпель, нявеста Казіміра Чарноцкага з невядомай маладой жанчынай"; Здымак зроблены ў сядзібе Лецяшын, каля фасаднага ўваходу.; Польская рэспубліка (Другая Рэч Паспалітая); Нясвіжскі павет; в.Лецяшын; канец 1920-х - пачатак 1930-х гг.



"Соф'я Чарноцкая с сынам Тадэвушам і гасцямі"; Здымак зроблены ў сядзібе Лецяшын на адкрытай тэрасе з фасаднага ўваходу. На здымку дама ў шляпе з парасонам - гаспадыня Соф'я Чарноцкая, каля яе невядомая. За імі Адам Даманскі (у светлым гарнітуры) і Тадэвуш Чарноцкі (у цёмным гарнітуры).; Польская рэспубліка (Другая Рэч Паспалітая); Нясвіжскі павет; в.Лецяшын; канец 1920-х - пачатак 1930-х гг.



"Соф'я Чарноцкая з сынамі Казімірам і Тадэвушам на прагулцы перад домам"; У вайсковай форме сын Соф'і Чарноцкай Тадэвуш, у цывільным - сын Казімір.; Польская рэспубліка (Другая Рэч Паспалітая); Нясвіжскі павет; в.Лецяшын; канец 1920-х - пачатак 1930-х гг.



"Стэфан Чарноцкі з сабакамі"; Польская рэспубліка (Другая Рэч Паспалітая); Нясвіжскі павет; в.Лецяшын; канец 1920-х - пачатак 1930-х гг.



Алея (вярба ломкая шарападобная) да параданага двара, 1992г



Усходняя алея (дубы чарэшчатыя) сядзібы Лецяшын, 1992г.

14 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все
bottom of page